| Статья википедии "Бульбаши" выставлена к удалению. Нужна помощь. |
[Mar. 3rd, 2009|01:33 pm] |
В прошлом году, не помню когда именно, я обнаружил что статья википедии, посвящённая национальному прозвищу "бульбаши" полностью удалена, сама она перенесена, и остался лишь её заголовок. Я посчитал, что это недопустимо. Потому переписал я её по своему личному разумению ,не претендуя на полноту, широту и корректность формулировки следущим образом, в связи с чем ниже и будет необходима Ваша помощь:
( Read more... )( Read more... ) |
|
|
| ПАТЭЛЬНЯ |
[Dec. 2nd, 2008|01:02 am] |
Я тут падумаў: шмат хто з жывых беларусаў карыстаецца словам "патэліць" у сэнсе "патэлефанаваць" ("Патэліш мне заўтра зранку", - кажа мне сёньня калега.), дык чаму б нам нашыя мабілкі-званілкі не абжаргоніць у ПАТЭЛЬНЮ (патэліць - патэльня)? І аналогій шмат, і галоўнае - весела:)) "Я табе ўжо паўгадзіны сквырчу, чаго патэльню не здымаеш!")) Як вам, шаноўнае спадарства?
|
|
|
| Жывы беларускі слэнг |
[Aug. 30th, 2008|01:29 am] |
Словы гэтыя былі запісаны ў вёсцы Суша лепельскага раёна віцебскай вобласьці 1997-1998 гг.І выдумляць нічога ня трэба – бяры і ужывай сваё,кашэрнае:)
БАСЬЦІ’СЯ незак. Лезьці,сунуцца. Куды ты бадзесься.Ці ня відзіш – ад гразі недзе дзецца. ДУДЗІ’ЦЬ незак. Ныць. Хваціць табе ўжо дудзіць,аж худа робіцца. (тутака бачнае дударскае мінулае беларусаў:) КЛЫ’ЖНІ мн. груб. Ногі. Клыжні свае павыстўляў,дык і ня пройдзіш. КУМАСЫ’СЛА зневаж. Да чалавека. Кацярына свайго мужука называла: “Кумасысла ты”. МЯ’ЛІЦА ж.1.Мялка,прыстасаваньне для апрацоўкі лёну.2 перан. Рот. Як разініць сваю мяліцу,дык гадка глядзець.3. зневаж. Жывёла.Во мяліца праціўная, век упрэцца куды ні надо. ПАНДО’ПЛЫ мн. Нагавіцы з шырокімі калошынамі. Таня пандоплы надзела і пашла варочаць сена. ПАЎШАБЭ’ЛАК м. і ж. груб. Дзіця.За гэтымі паўшабэлкамі яблыка ня увідзіш. ПІ’ПА ж. У забаўлянках нейкая істота. Піпа кашку варыла, На палічку станавіла, Гэтаму давала... А ты мальчык-с-пальчык, Твая кашка на палічкі. Тут пень.Тут калода. Тут асінавя ізгарода. ШЧЭ’НЬ збон. зневаж. Дзеці.Апяць шчэнь па гароду пашла.
Вось толькі 5% з агульнай колькасьці – самыя сакавітыя,на мой густ.Я не прапаную да ўжывання адразу усе,але тры-чатыры вам несумнеўна спадабаюцца. Беларусу,я лічу,больш пасуе казаць “МЯЛІЦА” змест “хайло,хлеборезка ці пасть”. А “лох” нэрвова паліць у параўнаньні з “ПАЎШАБЭЛКАМ” ці “КУМАСЫСЛАЙ”. А беларускім рэперам раю выкінуць свае “шірочі” на сьметнік і тэрмінова перасажвацца ў родыя “ПАНДОПЛЫ”. Ня слухайце ўсякую ШЧЭНЬ – моўце сваім словам! |
|
|
| Забілі лісяня? |
[Jul. 12th, 2008|11:55 am] |
Прапаную ўжываць замест выраза "Ну што, дамовіліся?" іншы - "Ну што, забілі лісяня?" :-) Я заўважыў, што ўжываю "забілі", калі дамаўляюся аб нечым. Сябар перайначаў у "забілі лісяня" :-) Я доўга смяяўся, потым заснуць не мог :-) Як вам такі варыянт? |
|
|